Павага. Клопат. Адказнасць.

30.09.2025
У Беларусі дадзены старт рэспубліканскай акцыі “Павага. Клопат. Адказнасць.», прымеркаванай да Дня пажылых людзей. Яе сутнасць заключаецца ў тым, каб не толькі аддаць даніну павагі, але найперш падкрэсліць уклад пажылых людзей як значнага рэсурсу ў развіццё краіны, жыцця грамадства. Далучыліся да акцыі і жлабінчане. Сёння, 30 верасня, на лыжаролернай трасе нашай установы прайшлі спаборніцтвы па скандынаўскай хадзьбе. У іх прынялі ўдзел людзі сталага веку – мужчыны ад 63 гадоў і жанчыны – ад 58 гадоў. Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!