XVI міжнародны турнір БФСТ “Дынама” па грэка-рымскай барацьбе

XVI міжнародны турнір БФСТ “Дынама” па грэка-рымскай барацьбе

У Палацы гульнявых відаў спорту ў Жлобіне адкрыўся XVI-ы міжнародны турнір БФСТ “Дынама” па грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў, прысвечаны памяці супрацоўніка спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз” МУС Рэспублікі Беларусь капітана міліцыі Шоты Нарманія. Традыцыйна перад урачыстым адкрыццём спаборніцтваў супрацоўнікамі “Алмаза”, АМАПа, РАУС, аддзела аховы была арганізавана выстава-дэманстрацыя зброі і спецыяльнай тэхнікі. Хлапчукі такой магчымасцю скарысталіся спаўна, прыстаючы з пытаннямі да праваахоўнікаў, прымяраючы спецсродкі на сябе і пазіруючы са зброяй для здымка на памяць.
На адкрыцці турніру з прывітальным словам выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Няхай, спецпадраздзяленні “Алмаз”, беларускай федэрацыі барацьбы, старшыня цэнтральнага савета Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама”. Наказы спартсменам сказаў і начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Аляксандр Шастайла. Дабраславіў удзельнікаў спаборніцтваў клірык Свята-Траецкага сабора Павел Куліш. Сярод ганаровых гасцей былі бацькі Шоты Нарманія, першы трэнер Рыгор Семчанка, а таксама прадстаўнікі АМАПа, РАУС, спецпадраздзяленні “Алмаз”.
Больш за 150 юных спартсменаў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь, горада Мінска і Расійскай Федэрацыі пачалі барацьбу за ўзнагароды.

Гомельская вобласць,
г. Жлобін, вул. Карла Маркса, 3/1