Веславанне на байдарках і каноэ

Веславанне на байдарках і каноэ з’яўляецца алімпійскім, цыклічным, складанакаардынацыйным відам спорту, сутнасць якога заключаецца ў больш хуткім пераадоленні дыстанцыі на байдарках і каноэ. Працэс вучэбна-трэніровачных заняткаў увесь час звязаны з уздзеяннем навакольнага асяроддзя (вецер, плынь, хваля) і неабходнасцю захавання балансу (раўнавагі).
Байдарка лодка, у якой спартсмен сядзіць тварам наперад на спецыяльным сядзенні (сляйдзе), размясціўшы ступні на ўпоры ўнутры лодкі (падножцы) і грабе двухлопасцевым вяслом з абодвух бакоў.
Каноэ лодка, у якой спартсмен стаіць на адным калене тварам наперад і грабе адналопасцевым вяслом з аднаго боку, а калена апорнай нагі размяшчаецца на спецыяльнай апоры (падушцы).
За перыяд работы аддзялення спартсмены-навучэнцы і выхаванцы станавіліся пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў рознага ўзроўню: міжнародных, рэспубліканскіх і абласных.