Палац гульнявых відаў спорту

Палац гульнявых відаў спорту з 2013 года дае магчымасць развіваць такія віды спорту, як валейбол і гандбол, праводзяцца спаборніцтвы раённага і абласнога значэння па баскетболе, міні-футболе, па ўсіх відах адзінаборстваў, тэнісе, настольным тэнісе, а таксама спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню. У склад будынка ўваходзяць дзве спартыўныя залы: гульнявая з трыбунамі на 1500 месцаў для гледачоў і разміначная. Прадстаўлены распранальні для гульнявых відаў спорту, трэнерскія, навучальныя памяшканні для тактычных заняткаў, а таксама блок памяшканняў для аднаўленчых мерапрыемстваў: сауна з джакузі.