Басейн

Басейн

Плавальны басейн працуе з 2006 года і з’яўляецца першай воднай арэнай у Гомельскай вобласці з дзесяццю 50-метровымі дарожкамі і трыбунамі на 500 месцаў для гледачоў. Спартыўны басейн складаецца з дзьвюх чаш:

  • малай (6х12 метраў), якая прызначаная для правядзення трэніровачнага працэсу юных спартсменаў і сямейнага плавання;
  • вялікай (25х50 метраў), дзе праводзіцца не толькі асноўны навучальна-трэніровачны працэс, але і аздараўленчае плаванне на платнай аснове.

У будынку басейна ёсць зала агульнай фізічнай падрыхтоўкі, зала сухога плавання і сауна з джакузі.

Гомельская вобласць,
г. Жлобін, вул. Карла Маркса, 3/1