Лядовы палац

Лядовы палац

Лядовы палац уведзены ў эксплуатацыю з 2006 года і ўяўляе сабой сучасны шматфункцыянальны спартыўны будынак з трыбунамі на 2009 месцаў для гледачоў. У палацы рэгулярна праводзіцца мноства спартыўных мерапрыемстваў: матчы Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі з шайбай па ўзростах, сустрэчы рознага ўзроўню, таварыскія турніры, першынствы з удзелам каманд бліжняга і дальняга замежжа. Пастаянна праходзяць вучэбна-трэніровачныя заняткі і зборы па хакеі з шайбай юнацкіх каманд і каманд структуры хакейнага клуба «Металург». На базе лядовага палаца ёсць сучасная трэнажорная зала: кардыё і сілавой падрыхтоўкі.

Для жыхароў нашага горада рэгулярна праводзяцца масавыя катанні на лёдзе, арганізуюцца экскурсіі, канцэрты і лядовыя шоу.

Гомельская вобласць,
г. Жлобін, вул. Карла Маркса, 3/1