24-25.11 1 тур ДЮВЛ «Мяч над сеткай» сярод юнакоў 2011 г.н.
25.11.2025
На базе нашай установы прайшоў 1 тур рэспубліканскіх спаборніцтваў дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі “Мяч над сеткай” сярод юнакоў 2011 г.н. У спаборніцтвах удзел прымалі каманды групы “В”. Вынікі спаборніцтваў уражваюць: першае месца ўпэўнена заваявала каманда ЦАР г. Жлобіна, другое месца – у ДЮСШ ВК “Брэст”, а бронзу атрымалі спартсмены Глыбоцкай раённай ДЮСШ.