Стартуе конкурс «Супер Лібера»!

Стартуе конкурс «Супер Лібера»!

Прэзідэнцкі спартыўны клуб пры садзейнічанні Беларускай федэрацыі валейбола, Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства адукацыі даюць старт чацвёртаму сезону рэспубліканскага конкурсу “Супер лібера”.
Пераможцы будуць вызначаны асобна ў пяці ўзроставых групах сярод хлопчыкаў (юнакоў, мужчын) і дзяўчынак (дзяўчат, жанчын):
– дзеці: 2016 г.н. і маладзей;
– падлеткі: ад 2008 да 2015 гг.
– моладзь: ад 1991 да 2007 гг.н.;
– дарослыя: ад 1966 да 1990 гг.н.;
– пажылыя: 1965 г.н. і старэй.
Для таго, каб стаць уладальнікам галоўнага прыза – новенькага iPhone 17 – неабходна выканаць шэраг умоў:
– Выканаць практыкаванне “бесперапынныя перадачы мяча па чарзе двума рукамі зверху (верхняя перадача) і двума рукамі знізу (ніжняя перадача) працягласцю ад 30 секунд да адной хвіліны”.
– У перыяд з 20.11.2025 па 30.04.2026 апублікоўваць толькі адно відэа з выкананнем вышэйназванага практыкавання ў выглядзе паста ў сваім акаўнце ў Instagram.
– Быць падпісаным на акаўнт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба @sportclub.by у Instagram.
– Адзначыць акаўнт@sportclub.by.
– Паставіць у тэксце посту хэштэг #суперлібера2026
– Падпісаць у пасце сваё відэа (напрыклад: Іваноў Іван, 1984 г.н., г.Гомель, 115 перадач).
На час правядзення конкурсу акаўнт удзельніка павінен быць адчынены. Пераможца конкурсу вызначаецца праз падлік максімальнай колькасці перадач мяча ў кожнай з пяці узроставых груп. Пры роўнай колькасці перадач мяча ў двух і больш удзельнікаў пераможца конкурсу вызначаецца па больш ранняй даце публікацыі адпаведнага відэа.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў маі 2026 г. на цырымоніі закрыцця рэспубліканскіх спаборніцтваў дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі “Мяч над сеткай”.

Гомельская вобласць,
г. Жлобін, вул. Карла Маркса, 3/1