Турнір па міні-футболе
20.11.2025
На базе нашай установы, у Палацы гульнявых відаў спорту прайшоў турнір па міні-футболе, прысвечаны 108 гадавіне з дня ўтварэння раённага аддзела ўнутраных спраў.
У ім прынялі ўдзел каманды РАУС, аддзела аховы, РАНС і ваенна-патрыятычнага класа “Фрэгат” з СШ №2.
У напружанай барацьбе пераможцам спаборніцтваў стала каманда аддзела ўнутраных спраў, другімі былі супрацоўнікі аховы, трэцімі – РАНС!