Біятлон

Біятлон як зімовы алімпійскі від спорту ўключае два асноўныя складнікі: бег на лыжах па перасечанай мясцовасці каньковым ходам і стральбу з вінтоўкі серыямі па 5 стрэлаў са становішча лежачы і стоячы.
Некаторыя іншыя формы гэтага віду – такія як біятлон на снегаступах або паляўнічых лыжах, кросавы бег і стральба, біятлон на лыжаролерах, маўнцінбайк-біятлон або біятлон з выкарыстаннем пнеўматычнай зброі таксама адносяцца да катэгорыі біятлоннага спорту. Паспяховасць у біятлоне залежыць ад найважнейшых складальнікаў: хуткасці перамяшчэння на лыжах і выніку стралковых сесій.
На аддзяленне прымаюцца дзеці, якія жадаюць займацца спортам і не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў для заняткаў спортам ва ўстаноўленым для віду спорту мінімальным узросце (9 гадоў).
Спартсмены-навучэнцы і выхаванцы ўстановы годна праяўляюць сябе на розных стартах, такіх як: рэспубліканскія спаборніцтвы адкрыты Кубак «Беларускай федэрацыі біятлона», які складаецца з пяці этапаў (у сезоне 2023-2024 года ў агульным заліку па выніку 5 этапаў ва ўзроставай групе 2011-2012 г.н., два спартсмены-навучэнцы заваявалі прызавыя месцы); спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспублікі Беларусь і інш.