Фігурнае катанне

Канькабежны від спорту, адносіцца да складанакаардынацыйных, алімпійскіх відаў спорту. Асноўная ідэя заключаецца ў перамяшчэнні спартсмена або пары спартсменаў на каньках па лёдзе са зменамі напрамкаў слізгацення і выкананнем дадатковых элементаў (кручэннем, скачкамі, камбінацый крокаў, падтрымак і інш.) пад музыку.
Мінімальны ўзрост дзяцей, якія дапускаюцца да асваення праграмы – 5 гадоў. Максімальны ўзрост – не абмежаваны, калі навучэнец удала спраўляецца з мінімальнымі патрабаваннямі Праграмы.
Аддзяленне функцыянуе са жніўня 2024 года. Ва ўстанове праходзяць падрыхтоўку спартсмены-навучэнцы этапа пачатковай спартыўнай падрыхтоўкі.