Хакей з шайбай

Камандная спартыўная гульня на лёдзе, якая заключаецца ў проціборстве дзвюх каманд на каньках, якія, перадаючы шайбу клюшкамі, імкнуцца закінуць яе найбольшую колькасць разоў у вароты саперніка і не прапусціць у свае. Мінімальны ўзрост спартсменаў для занятку хакеем з шайбай – 6 гадоў.
На базе нашай установы паспяхова трэніруюцца каманды Эстралігі і Вышэйшай лігі: «сталёвыя ваўкі» 5 разоў станавіліся прызёрамі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі, атрымаўшы бронзавыя медалі ў 2009 і 2011 гадах, сярэбраныя ўзнагароды ў 2013 годзе, а таксама званне чэмпіёна краіны ў 2012, 2022, 2023 і 2024 гадах. «Металург» чатыры разы гуляў у фіналах Кубка Беларусі, стаўшы ўладальнікам аднаго з самых прэстыжных трафеяў краіны ў 2011 годзе. Жлобінская «Белсталь» – бронзавы прызёр вышэйшай лігі сезона-2022/23. У клубах НХЛ становіцца ўсё больш беларусаў, а некаторыя выступаюць у фармах, так наш спартсмен А.А. Ляўшуноў пачаў гуляць у хакей у нашай установе. Праз 6 гадоў беларуская каманда зноў прадстаўлена ў Маладзёжнай хакейнай лізе, дзе ёсць нашы спартсмены-навучэнцы. У 2022 годзе ФХБ зрабіла вельмі шмат для развіцця жаночага хакея ў Беларусі, дзе ў складзе каманд выступаюць і нішы спартсменкі.