Валейбол

Гэта гульнявы, алімпійскі від спорту, мэтай у якім з’яўляецца накіраваць мяч у бок суперніка такім чынам, каб ён прызямліўся на палове суперніка ці дабіцца памылкі з боку гульца каманды праціўніка. З’яўляецца адным з самых папулярных гульнявых відаў спорту ў свеце. З’явіўшыся ў канцы XIX стагоддзя ў якасці гульні для забаў, ён хутка пачаў развівацца і як від спорту. Дынамічнасць, прастата экіпіроўкі і інвентара сталі падмуркам папулярнасці валейбола. Мінімальны ўзрост для заняткаў валейболам – 7 гадоў.
На працягу многіх гадоў падрыхтоўкі нашы спартсмены ўдзельнічаюць у розных рэспубліканскіх, абласных спаборніцтвах, дзе займаюць прызавыя месцы, як юнакі, так і дзяўчаты, у 2023 годзе на міжнародных спаборніцтвах II Гульні Краін СНД нашы спартсмены занялі 2-е месца па пляжным валейболе. Валейбольная каманда «Іскра» з нашага горада была створана ў верасні 2023 года і выступае ў Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь сярод жаночых каманд вышэйшай лігі групы А. Штогод нашы спартсмены-навучэнцы і выхаванцы ўваходзяць у склад спісаў нацыянальных каманд і зборных Рэспублікі Беларусь па валейболе і пляжным валейболе.